ДОБАСНА, Дабасна, Добысна, рака ў Кіраўскім, Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах, правы прыток Дняпра. Даўжыня 81 км. Пл. вадазбору 874 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца каля пас. Скачок Кіраўскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Пойма двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 сутак.

Багатая рака на рыбу. Раней некаторыя займаліся падводным паляваннем на ёй. У каго быў досвед лоўлі і можа падзяліцца цікавымі месцамі - пішыце)